Пасведчанне аб нараджэнні за мяжой
Рэгістрацыя нараджэння
Дзеці грамадзян ЗША, народжаныя за мяжой, звычайна атрымліваюць грамадзянства ЗША ад нараджэння. Бацькам неабходна звязацца з консульскім аддзелам як мага хутчэй пасля нараджэння дзяцей. Для выдачы Консульскага пасведчання аб нараджэнні за мяжой патрабуецца шэраг дакументаў. Гэтае пасведчанне будзе пацверджаннем амерыканскага грамадзянства і можа быць выкарыстана ў далейшым дзеля атрымання пашпарту ЗША. Больш падрабязную інфармацыю аб Консульскім пасведчанні аб нараджэнні за мяжой можна знайсці на англійскай мове на сайце http://travel.state.gov/law/family_issues/birth/birth_593.html.