Skip Global Navigation to Main Content
Skip Breadcrumb Navigation
Выступленні

Выступленне Часовага паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Майкла Скэнлана на прыёме, прысвечаным свабодзе мастацкага самавыяўлення

24 жніўня 2011 г.
Майкл Скэнлан

Майкл Скэнлан

Шаноўныя сябры, калегі і госці!

Вітаю вас у амбасадзе, вялікі дзякуй, што знайшлі час прыйсці.

Для мяне вялікі гонар бачыць так многа таленавітых творчых людзей, што далучыліся да нас, каб уславіць свабоду творчага самавыяўлення.

Магчымасць свабодна выказваць свае погляды праз мастацтва, паэзію і прозу з'яўляецца асноўным для грамадства і асобы, каб яны маглі развівацца і расці. Мноства канкурэнтных ідэй здольныя прымусіць нас крытычна ставіцца і да сябе, і да грамадства, або, наадварот, проста даць нам шанец захапляцца прыгажосцю.

Але вырашаць, што глядзець, што чытаць і што слухаць павінен сам чалавек, а не ўрады. Кожны разумее прыгажосць па-свойму. Напады на свабоду творчага самавыяўлення толькі робяць грамадства бяднейшым. Больш за тое, яны выкрываюць боязь улады і яе глыбокі недавер да народа.

Прыгажосць і праўда застаюцца назаўсёды, а цэнзура - не. Няпісаныя забароны, абмежаванні, адмены выступаў у апошнюю хвіліну супярэчаць духу творчасці, які прадстаўляеце вы, мастакі. Няхай прыйдзе час, калі гэтыя сумныя падзеі стануць толькі зноскай на страронцы кнігі гісторыі. 

Калі ласка, далучыцеся да мяне, каб аддаць даніну павагі прыгажосці творчага самавыяўлення, што робіць наш свет лепшым.