Skip Global Navigation to Main Content
Skip Breadcrumb Navigation
Праграмы і мерапрыемствы за 2012 год

“Мастацтва без штучных бар’ераў”: амбасада ЗША ушаноўвае свабоду творчага самавыяўлення

Госці амбасады слухаюць выступленне беларускіх выканаўцаў

11 ліпеня больш за 300 музыкаў, кінематаграфістаў, фатографаў, мастакоў, дызайнераў, артыстаў і іншых гасцей сабраліся ў амбасадзе ЗША ў Мінску на прыёме, прысвечаным свабодзе мастацкага самавыяўлення, якой, як сказаў у сваім выступленні часовы павераны Майкл Скэнлан, людзі ніколі не пераставалі прагнуць. Сёлетняе мерапрыемства стала працягам традыцыі правядзення ў амбасадзе штогадовага музычнага фэсту “Амбасовішча”, які на працягу некалькіх гадоў даваў магчымасць выступаць ва ўласнай краіне таленавітым беларускім выканаўцам, пазбаўленым магчымасці ладзіць канцэрты з-за іх палітыных поглядаў альбо актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Майкл Скэнлан адзначыў, што цягам трох гадоў, што ён правеў у Беларусі, ён кожны раз спадзяваўся, што такое мерапрыемства салідарнасці праводзіцца ў апошні раз, і што “чорныя спісы, забароненыя канцэрты і адмененыя выставы з так званых "тэхнічных прычынаў" кануць у вечнасць”.
Змяніўшы свой фармат, каб адлюстраваць усё больш моцны ўсціск на іншыя культурныя жанры, у гэтым годзе мерапрыемства дадало да музычных гуртоў таксама шэраг мастацкіх выставаў, а таксама прадставіла гледачам дакументальны фільм аб цяжкасцях, з якімі працягваюць сутыкацца беларускія музыкі ды прадстаўнікі розных творчых прафесій. Такія абмежаванні “ неспасціжныя для любой краіны ў цэнтры Еўропы ў трэцім тысячагоддзі”, падкрэсліў Майкл Скэнлан.

11 ліпеня больш за 300 музыкаў, кінематаграфістаў, фатографаў, мастакоў, дызайнераў, артыстаў і іншых гасцей сабраліся ў амбасадзе ЗША ў Мінску на прыёме, прысвечаным свабодзе мастацкага самавыяўлення, якой, як сказаў у сваім выступленні часовы павераны Майкл Скэнлан, людзі ніколі не пераставалі прагнуць. Сёлетняе мерапрыемства стала працягам традыцыі правядзення ў амбасадзе штогадовага музычнага фэсту “Амбасовішча”, які на працягу некалькіх гадоў даваў магчымасць выступаць ва ўласнай краіне таленавітым беларускім выканаўцам, пазбаўленым магчымасці ладзіць канцэрты з-за іх палітыных поглядаў альбо актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Майкл Скэнлан адзначыў, што цягам трох гадоў, што ён правеў у Беларусі, ён кожны раз спадзяваўся, што такое мерапрыемства салідарнасці праводзіцца ў апошні раз, і што “чорныя спісы, забароненыя канцэрты і адмененыя выставы з так званых "тэхнічных прычынаў" кануць у вечнасць”.

Змяніўшы свой фармат, каб адлюстраваць усё больш моцны ўсціск на іншыя культурныя жанры, у гэтым годзе мерапрыемства разам з выступленнямі музычных гуртоў прапанавала гледачам шэраг мастацкіх выставаў, а таксама прадставіла дакументальны фільм аб цяжкасцях, з якімі працягваюць сутыкацца беларускія музыкі ды прадстаўнікі розных творчых прафесій. Такія абмежаванні “неспасціжныя для любой краіны ў цэнтры Еўропы ў трэцім тысячагоддзі”, падкрэсліў Майкл Скэнлан.