Skip Global Navigation to Main Content
Skip Breadcrumb Navigation
Адукацыя і культура

Амбасада ЗША абвяшчае прыём заявак на праграму “Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны”

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”.  Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.

У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў такіх сферах як рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна звярнуцца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША  па тэлефоне +375 17 217-0481 альбо на адрас BelarusProgram@state.gov  і атрымаць для запаўнення электронную форму. Форма павінна быць запоўненая ў адпаведнасці з інструкцыямі. Апошні тэрмін падачы заявак – 3 снежня 2012 г.