Skip Global Navigation to Main Content
Skip Breadcrumb Navigation
Бяспека асабістай інфармацыі

Заява аб канфідэнцыйнасці

Наш сайт не займаецца зборам асабістай інфармацыі пра вас, за выключэннем выпадкаў, калі вы самі прадастаўляеце нам такую інфармацыю. Запаўненне на сайце даных, што ідэнтыфікуюць вашу асобу – гэта дабравольная справа, аднак, прадастаўляючы такую інфармацыю, вы даеце дазвол на выкарыстанне яе ў заяўленых мэтах. Адсутнасць пэўнай інфармацыі можа перашкодзіць нам аказаць вам чакаемыя паслугі. Калі вы вырашыце перадаць нам асабістыя даныя – запоўніўшы анкету на сайце Дзярждэпартамента альбо даслаўшы імэйл – яны дапамогуць нам у прадастаўленні  інфармацыі, аказанні запрошаных вамі паслуг ці падчас адказу на ваша пасланне. Інфармацыя, якую мы можам атрымаць ад вас, залежыць ад таго, што вы робіце на нашым сайце.

Мы аўтаматычна збіраем і захоўваем даменнае імя, з якога вы ўваходзіце ў інтэрнет (.com, .edu і г.д.), дату і час наведвання нашага сайта і інтэрнет-адрас сайта (пошукавік ці старонка, з якой даецца спасылка) з якога вы зайшлі на наш сайт. Мы выкарыстоўваем сабраную інфармацыю для падліку наведвальнікаў розных старонак нашага сайта і для таго, каб зрабіць сайт больш карысным для наведвальнікаў.

 

Калі вы дасылаеце нам імэйл

Вы можаце прадаставіць нам персанальную інфармацыю праз імэйл з каментаром ці пытаннем. Мы выкарыстоўваем яе дзеля паляпшэння нашых паслуг альбо каб адказаць на ваш запыт. Часам мы перасылаем ваш імэйл у іншыя ўрадавыя агенцтвы ЗША, у якіх ёсць больш магчымасцяў вам дапамагчы. Мы не дзелімся нашай перапіскай з аніякімі іншымі арганізацыямі, за выключэннем праваахоўных органаў, упаўнаважаных весці расследаванне.

 

Трэція вэб-сайты і анкеты

Мы размяшчаем спасылкі на сацыяльныя сеткі і іншыя трэція сайты. Мы выкарыстоўваем сацыяльныя сеткі для зносінаў з замежнай аўдыторыяй і ўдзелу ў народнай дыпламатыі па ўсім свеце. У сацыяльных сетках публікуюцца аб’явы аб мерапрыемствах амбасады, вядзецца дыялог з грамадскасцю. Мы таксама выкарыстоўваем інтэрнет-вымярэнні і сродкі індывідуалізацыі, каб вызначаць колькасць наведвальнікаў нашых сайтаў і іх секцый, а таксама каб зрабіць нашыя сайты больш карыснымі для наведвальнікаў. Часам прылажэнні трэціх сайтаў могуць запытаць адрас электроннай пошты, імя, пароль і геаграфічнае становішча дзеля мэтаў рэгістрацыі. Мы не выкарыстоўваем трэція сайты для збору персанальнай інфармацыі аб асобах. Мы не збіраем і не захоўваем персанальную інфармацыю, сабраную трэцімі сайтамі. Ніякая персанальная інфармацыя не будзе раскрыта, прададзена альбо перададзена ніякаму трэцяму боку па-за Дзярждэпартаментам, за выключэннем выпадкаў, калі гэтага патрабуе закон альбо праваахоўныя органы.

Мы можам выкарыстоўваць разнастайныя апытанні для збору меркаванняў і водгукаў ад выпадковых наведвальнікаў. У асноўным Дзярждэпартамент выкарыстоўвае онлайн-апытанне ForeSee Results American Customer Satisfaction Index (ACSI) для атрымання водгукаў і даных аб тым, наколькі наведвальнікі задаволеныя нашымі сайтамі. Гэты рэсурс не збірае персанальную інфармацыю. Хоць запрашэнне прайсці апытанне з’яўляецца на экранах у выпадковых наведвальнікаў, яно дабравольнае, і не кожная амбасада праводзіць яго на сваім сайце. Калі вы адмаўляецеся адказваць на пытанні, вы ўсёроўна маеце доступ да інфармацыі і рэсурсаў нашага сайта нараўне з тымі, хто ўдзельнічаў у апытанні. Вынікі апытанняў даступныя толькі вэб-менеджэрам і іншым адказным супрацоўнікам, якім яны неабходныя для працы. Мы можам выкарыстоўваць іншыя кароткатэрміновыя апытанні для спецыяльных мэтаў, якія тлумачацца ў час іх размяшчэння.

 

Інфармацыя, што збіраецца для адсочвання і індывідуалізацыі (cookies)

Cookie – гэта невялікі тэкставы файл, які вэбсайт перасылае ў ваш кампутар, каб ён мог запомніць спецыфічную інфармацыю аб вашым наведванні, пакуль вы падключаныя. Ваш кампутар дзеліцца інфармацыяй cookie толькі з вэб-сайтам, які яго прадаставіў, і ні з якім іншым сайтам, які гэтую інфармацыю запрошвае. Cookies падзяляюцца на два тыпы:

- Сесіённыя – існуюць толькі той час, пакуль адчынены ваш інтэрнет-браўзер. Як толькі браўзер зачыняецца, cookie выдаляецца. Вэб-сайты могуць выкарыстоўваць сесіённыя cookies для тэхнічных мэтаў, такіх як паляпшэнне навігацыі па сайце альбо прадастаўленне вам магчымасці вызначыць свае прыярытэты падчас камунікацыі з сайтам.

- Запісваемыя – запамінаюцца на жорсткім дыску карыстальніка з мэтай вызначыць, якія карыстальнікі новыя і якія вяртаюцца, а для частых наведвальнікаў  - блакіраваць паўторныя запрашэнні прайсці апытанне ForeSee.

Калі вы не жадаеце, каб сесіённыя альбо запісваемыя cookies былі ўсталяваныя на вашым кампутары, вы можаце абраць опцыю turn cookies off на браўзеры. Вы па-ранейшаму будзеце мець доступ да ўсёй інфармацыі і рэсурсаў на нашым сайце. Аднак, адключэнне cookies можа адбіцца на функцыянаванні некаторых сайтаў. Трэба мець на ўвазе, што адключэнне cookies на вашым браўзеры адаб’ецца на выкарыстанні cookies на ўсіх іншых вэб-сайтах, на якія вы зойдзеце.

 

Спасылкі на вонкавыя сайты

Наш вэб-сайт мае шмат спасылак на іншыя амерыканскія агенцтвы, амбасады, шматбаковыя арганізацыі, а таксама прыватныя арганізацыі як у Злучаных Штатах, так і ў іншых краінах. Калі вы пераходзіце па спасылцы, вы больш не знаходзіцеся на нашым сайце, і падпадаеце пад дзеянне палітыкі канфідэнцыйнасці новага сайта.

Мы прыкладаем усе намаганні, каб прадастаўляць дакладную і поўную інфармацыю. Аднак, мы не можам гарантаваць адсутнасці памылак. У дачыненні да інфармацыі і дакументаў на гэтым сайце, ні амбасада, ні яе супрацоўнікі альбо падрадчыкі не прадастаўляюць ніякіх гарантый, яўных альбо ўскосных,  уключаючы гарантыі камерцыйнай выгады і прымяняльнасці з пэўнай мэтай,  у дачыненні да дакументаў, размешчаных на гэтым сайце. Акрамя таго, амбасада не нясе ніякай юрыдычнай адказнасці за дакладнасць, паўнату ці карыснасць той ці іншай інфармацыі, прадукта альбо працэсу, узгаданых тут, і не гарантуе, што выкарыстанне такой інфармацыі, прадукта альбо працэсу не будзе ўяўляць замаху на правы прыватнай уласнасці.

Дзеля мэтаў бяспекі сайта і забеспячэння даступнасці гэтага сервісу для ўсіх карыстальнікаў, Дзярждэпартамент выкарыстоўвае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе праводзіць маніторынг сеткавага трафіку і выяўляць недазволеныя спробы загрузіць альбо змяніць інфармацыю ці нанесці ўрон іншым чынам. Недазволеныя спробы загрузіць альбо змяніць інфармацыю на гэтым сервісе катэгарычна забароненыя, вінаватыя могуць быць прыцягнутыя да адказнасці паводле Акта аб кампутарных фальсіфікацыях і парушэннях ад 1986 года. Інфармацыя можа таксама быць выкарыстана для расследаванняў, што праводзяцца праваахоўнымі органамі. За выключэннем узгаданых вышэй мэтаў, не робіцца ніякіх іншых спробаў ідэнтыфікацыі асобных карыстальнікаў альбо іх паводзінаў на сайце. Недазволеныя спробы загрузіць альбо змяніць інфармацыю на гэтых сайтах катэгарычна забароненыя і могуць быць пакараныя паводле Акта аб кампутарных фальсіфікацыях і парушэннях ад 1986 года і параграфа 18 U.S.C. Sec.1001 і 1030.