Skip Global Navigation to Main Content
Skip Breadcrumb Navigation

Супрацоўнікі

Часовы павераны ў справах (Кіраўнік місіі) - Ітан Голдрыч

У адсутнасці Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ЗША, у абавязкі Часовага Паверанага ў справах уваходзіць прадстаўленне Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь, правядзенне знешняй палітыкі ЗША ў адносінах да краіны знаходжання, а таксама кіраўніцтва і каардынацыя падначаленага яму/ёй персанала амбасады.

Консульская служба

Аб працы консульскай службы можна даведацца на старонках Візавыя паслугі і Паслугі для грамадзян ЗША

Ваенны аташэ - вакантна

Асноўны абавязак ваеннага аташэ -- прадстаўляць у краіне Міністра абароны ЗША. Ваенны аташэ з’яўляецца таксама дарадцай Пасла па ўсіх пытаннях, што тычацца ваеннай ці абарончай сферы, падтрымлівае сувязі з Міністэрствам абароны Беларусі. Сярод абавязкаў ваеннага аташэ таксама каардынацыя дзеянняў па праграме “Партнёрства дзеля міру” і іншых мерапрыемстваў.

Кіраўнік адміністратыўнага аддзела - Андрэа Гасталда

Кіраўнік адміністратыўнага аддзела адказвае за адміністратыўную частку функцыянавання амбасады, якая ўключае ў сябе агульнае кіраванне персаналам, фінансаваннем, рухомай і нерухомай маёмасцю, забеспячэннем ды іншымі унутранымі пытаннямі.

Дарадца па палітыка-эканамічных пытаннях - Крыстофер Паніка

Дарадца па палітыка-эканамічных пытаннях займаецца назіраннем і аналізам палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне знаходжання, яе магчымым уплывам на інтарэсы ЗША, а таксама кансультуе амерыканскіх бізнесоўцаў па пытаннях палітычнага і эканамічнага клімату. У эканамічнай сферы Дарадца таксама інфармуе зацікаўленыя бакі па пытаннях інвестыцыйнага клімату і макраэканамічных тэндэнцый, гандлёвай палітыцы і яе магчымым уплыве на інтарэсы ЗША, а таксама спрыяе прыняццю эканамічных рашэнняў, якія адпавядаюць інтарэсам ЗША. Дарадца па палітыка-эканамічных пытаннях таксама выконвае абавязкі Прэс-сакратара амбасады.  

Аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры - Кэры Лі

каардынатар распаўсюджвання інфармацыйных рэсурсаў;
адміністратар культурных абменаў;
адміністратар афіцыйных праграм абмену;

Аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры з'яўляецца дарадцам Кіраўніка місіі і ўсяго персаналу амбасады па пытаннях грамадскіх зносінаў, выступае ў ролі спікера і адміністратара амерыканскіх праграм афіцыйнага абмену, такіх як "Фулбрайт", "Маскі" і Праграма міжнародных візітаў у Злучаныя Штаты. Аташэ таксама кіруе праграмамі візітаў амерыканскіх лектараў і разнастайнымі праграмамі культурнага і інфармацыйнага супрацоўніцтва за мяжой, уключаючы праграмы выкладання англійскай мовы і ўмацавання рэгіянальных бібліятэк.

Аташэ па пытаннях бяспекі - вакантна

Аташэ па пытаннях бяспекі займаецца пытаннямі фізічнай, працэдурнай і асабістай бяспекі дыпламатычных аб’ектаў і персаналу, а таксама праводзіць мясцовыя брыфінгі па праблемах бяспекі і ацэнку пагроз прадстаўнікам бізнесу.

Прадстаўнік Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці ў Беларусі - Джон Рыордан

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) адмініструе абсалютную большасць праграм дапамогі замежным краінам ад народа Злучаных Штатаў. Дапамога, якая прадастаўляецца на двухбаковай аснове альбо праз міжнародныя арганізацыі, уключае ў сябе, але не абмяжоўваецца праграмамі ў сферы аховы здароўя і сацыяльнага абслугоўвання, падтрымкі сірат і слабаабароненых дзяцей, супрацьдзеяння гандлю людзьмі, эканамічнай і бізнес-адукацыі і развіцця і г.д.