Відэа
Дакументальныя фільмы
-
“Забытая місія”
Фільм распавядае аб працы місіі ЮНРРА, якая прыбыла ў Мінск 16 красавіка 1946 года. У яе склад увайшлі спецыялісты ў розных сферах эканомікі на чале з вядомым нью-ёркскім адвакатам Рычардам Скандрэтам. Міжнародная дапамога Беларусі ўключала ў сябе прадукты харчавання, вопратку, інструменты, медыцынскія прэпараты, насенне, трактары і шмат чаго іншага – агульным коштам 61 млн. даляраў ЗША.
-
“Гісторыя аднаго рукапаціскання”
Фільм створаны амбасадай ЗША з нагоды гадавіны сустрэчы амерыканскіх і савецкіх войскаў на Эльбе ў красавіку 1945 года. У аснове фільма - інтэрв’ю з ветэранам вайны Аляксандрам Сільвашкам, чыё рукапацісканне з лейтэнантам Білам Робертсанам у горадзе Торгаў, адлюстраванае на славутым фотаздымку, стала адным з яскравых сімвалаў той гістарычнай сустрэчы.
Відэаматэрыялы амбасады ЗША
-
Відэаматэрыялы амбасады ЗША можна праглядаць у новым акне браўзера праз сервіс YouTube.com. Відэафайлы, знятыя аддзелам інфармацыі, адукацыі і культуры, уяўляюць сабой дакументальныя фільмы на тэму двухбаковых адносін альбо фрагменты культурных мерапрыемстваў, наладжаных амбасадай ЗША сумесна з беларускімі партнёрамі. Наведаць канал амбасады ЗША на YouTube можна тут.