Skip Global Navigation to Main Content
Skip Breadcrumb Navigation
Інфармацыя пра амбасаду
 
Будынак амбасады ЗША ў Мінску

Будынак амбасады ЗША ў Мінску

Злучаныя Штаты Амерыкі падтрымліваюць дыпламатычныя зносіны з болей чым 180 краінамі свету і супрацоўнічаюць са шматлікімі міжнароднымі арганізацыямі. Па ўсім свеце працуюць больш за 250 дыпламатычных і консульскіх установаў: амбасады, консульствы, прадстаўніцтвы і дэлегацыі.

Агенцтвы па замежных справах

Дзяржаўны Дэпартамент з'яўляецца галоўнай установай Злучаных Штатаў у сферы міжнародных зносін. Ён прасоўвае амерыканскія інтарэсы па стварэнні больш свабоднага, бяспечнага і квітнеючага свету праз фармуляванне, прадстаўленне і выкананне знешняй палітыкі Прэзідэнта. Дзяржсакратар, старэйшы член Кабінету і чацверты па рангу пасля Прэзідэнта, з'яўляецца галоўным дарадцай Прэзідэнта па пытаннях міжнароднай палітыкі і асобай, якае нясе асноўную адказнасць за прадстаўніцтва ЗША за мяжой. Роднасныя ўстановы, такія як Агенцтва па міжнародным развіцці (USAID), дзейнічаюць пад агульным кіраўніцтвам і ў межах знешнепалітычнай лініі Дзяржсакратара.

Амбасада Злучаных Штатаў у Мінску ўваходзіць у шэраг шматлікіх замежных прадстаўніцтваў, дзе амерыканскія грамадзяне могуць атрымаць дыпламатычную дапамогу.

Структура, супрацоўнікі і паслугі

У склад супрацоўнікаў Дзярждэпартаменту, што працуюць у амбасадзе, уваходзяць амерыканскія палітычныя служачыя, кар'ерныя дыпламаты і замежныя супрацоўнікі. Да апошніх адносяцца мясцовыя грамадзяне, якія дапамагаюць захоўваць бесперапынны працэс ва ўмовах, калі амерыканскія супрацоўнікі праз пэўны час мяняюць адзін аднаго. Яны з'яўляюцца экспертамі ў пытаннях мовы і культуры, а таксама могуць быць нанятыя на працу ў амбасадзе іншымі агенцтвамі. Сярод прадстаўніцтваў іншых дзяржаўных агенцтваў можна назваць прадстаўніцтвы міністэрстваў гандлю, сельскай гаспадаркі, абароны і юстыцыі (Службы па іміграцыі і натуралізацыі INS, Адміністрацыі па барацьбе з наркотыкамі і Федэральнага бюро расследаванняў), Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Іншыя ўрадавыя ўстановы таксама робяць важны ўклад у поспех міжнародных адносін ЗША і ў прасоўванне інтарэсаў ЗША. Мэта амбасады і ейных секцыяў сфармулявана ў Заяве Місіі і ў функцыях супрацоўнікаў амбасады.

Амбасада на чале з Кіраўніком Місіі рыхтуе звычайны комплекс палітычных і эканамічных справаздач і парадаў для Ўрада ЗША па сітуацыі ў Беларусі. Сярод паслуг, якія амбасада прадастаўляе беларускім грамадскім і эканамічным установам, -- консульскія і гандлёвыя. Інфармацыйны цэнтр Аддзела інфармацыі, адукацыі і культуры з дапамогай прафесійнага абсталявання і кваліфікаваных супрацоўнікаў здольны выконваць запыты мясцовых кліентаў на інфармацыю аб заканадаўстве і бізнесе ЗША і аб амерыканскім грамадстве наогул. Камісія па дэмакратыі была арганізавана ў амбасадзе з мэтай спрыяць і падтрымліваць развіццё незалежных сродкаў масавай інфармацыі, грамадзянскай супольнасці і верхавенства закону на Беларусі.

Час працы

Амбасада працуе з панядзелка па пятніцу, з 8:30 да 17:30. Зачыняецца па амерыканскіх і беларускіх святочных днях.

Каардынаты

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі
Вул. Старавіленская, 46
Мінск, 220002, Беларусь
Тэлефон: (017) 210-12-83
217-7347
217-7348
Факс:(017) 334-78-53
E-mail:
webmaster@usembassy.minsk.by

Асноўныя кантакты

  • Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, Саветнік 
    Ітан Голдрыч

    Дарадца па палітыка-эканамічных пытаннях, Першы сакратар 
    Крыстофер Паніка

    Аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры/Консул, Другі сакратар 
    Кэры Лі