Skip Global Navigation to Main Content
Skip Breadcrumb Navigation
Грамадскія сувязі

З мэтай тлумачэння і падтрымкі знешняй палітыкі ЗША і спрыяння нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў, Урад ЗША заснаваў шэраг абменных, падрыхтоўчых і інфармацыйных праграм. На Беларусі, а таксама ў амбасадах ЗША па ўсім свеце гэтыя функцыі выконваюць Аддзелы інфармацыі, адукацыі і культуры, якія раней называліся Інфармацыйнай службай амбасады ЗША.

Абмены

Акадэмічныя, культурныя, прафесійныя і грамадскія абмены з'яўляюцца адным з эфектыўных сродкаў народнай дыпламатыі. Яны спрыяюць свабоднаму абмену інфармацыяй і ідэямі і паляпшаюць узаемаразуменне паміж грамадзянамі Злучаных Штатаў і іншых краін. Абмены ажыццяўляюцца ў супрацоўніцтве з прыватнымі арганізацыямі, урадамі замежных краін і грамадскіх добраахвотнікаў. Гэтыя праграмы ўключаюць магчымасці для беларускіх грамадзянаў вучыцца ў каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў з атрыманнем ступеняў бакалаўраў альбо магістраў ці без атрымання ступені для студэнтаў альбо выпускнікоў ВНУ. У шчыльным узаемадзеянні з беларускімі партнерамі, Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША арганізуе ў Беларусі культурныя праграмы з удзелам амерыканскіх мастакоў, музыкантаў, пісьменнікаў ды іншых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі.

Інфармацыя

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры з'яўляецца часткай амбасады, што займаецца грамадскімі сувязямі. Аддзел рассылае прэс-рэлізы, арганізуе мерапрыемствы для прэсы з удзелам супрацоўнікаў амбасады альбо прадстаўнікоў Урада ЗША, якія наведваюць Беларусь. Яшчэ адной крыніцай інфармацыі для беларускіх і замежных журналістаў з'яўляецца віртуальны прэс-цэнтр, які працуе на гэтым сайце. З мэтай лепш растлумачыць палітыку Злучаных Штатаў, Аддзел публікуе афіцыйныя тэксты, сценаграмы і артыкулы, а таксама праводзіць публічныя кампаніі Урада ЗША.

У ажыццяўленні сваёй місіі амбасада ЗША і Аддзел Інфармацыі, адукацыі і культуры выкарыстоўваюць розныя сродкі і метады. Мы шырока распаўсюджваем друкаваныя матэрыялы Дзярждэпартамента, куды ўваходзяць нарысы і электронныя часопісы. Сумесна з адпаведнымі бюро Дзярждэпартамента Аддзел арганізуе прыезд амерыканскіх лектараў на Беларусь і тэлеканферэнцыі паміж ЗША і Беларуссю. Мы адпраўляем беларускіх журналістаў на трэнінгі ў ЗША, альбо для падрыхтоўкі сваіх матэрыялаў у Злучаных Штатах. Наш Інфармацыйны цэнтр з'яўляецца адным з галоўных сродкаў інфармацыі аб Злучаных Штатах для шырокай публікі.

Амерыканістыка і вывучэнне ангельскай мовы

Урад Злучаных Штатаў падтрымлівае афіцыйнае вывучэнне ЗША ў навучальных установах за мяжой праз кароткатэрміновыя праграмы абменаў для замежных выкладчыкаў, якія спецыялізуюцца на амерыканскай культуры, грамадстве і арганізацыях. Шэраг універсітэтаў па ўсім свеце атрымалі "Калекцыю амерыканістыкі", куды ўвайшлі спецыяльна распрацаваныя падручнікі і класныя матэрыялы. Мы таксама падрымліваем правядзенне канферэнцый і стварэнне рэгіянальных арганізацый па амерыканістыцы.

Разнастайныя пргаграмы падтрымліваюць вывучэнне і выкладанне ангельскай мовы, у тым ліку распрацоўку і распаўсюджванне спецыялізаваных матэрыялаў.