Skip Global Navigation to Main Content
Skip Breadcrumb Navigation
Шлюб у Беларусі

Патрабаванні да шлюбу

Калі вы плануеце шлюб у Беларусі, трэба планаваць гэтую падзею загадзя. Існуе шэраг дакументаў, якія неабходна  атрымаць як у ЗША, так і ў Беларусі.

Наступная інфармацыя ўяўляе сабой агульныя звесткі і не абавязкова будзе поўнасцю дакладнай у кожным асобным выпадку. Пытанні, якія тычацца тлумачэння канкрэтных замежных законаў трэба адрасаваць замежным амбасадам і консульствам, аддзелу іншаземнага права бібліятэкі Кангрэса альбо замежнаму юрысту.

Заўвага: у Беларусі прызнаецца законным толькі шлюб, зарэгістраваны ў аддзеле ЗАГС. Калі Царкоўная цырымонія, калі пажадана, можа быць праведзена пазней. Трэба мець на ўвазе, што ўсе прадастаўленыя дакументы павінны быць перакладзеныя на рускую ці беларускую мову, а іх апрацоўка ў бодьшасці выпадкаў патрабуе часу. (Аплата за падачу заявы і рэгістрацыю шлюбу складае каля 7 долараў у мясцовай валюце і можа нязначна змяняцца.)

Дзеля рэгістрацыі шлюбу трэба напісаць заяву ў аддзел ЗАГС па месцы жыхарства беларускага жаніха (нявесты). Заява павінна падавацца сумесна жаніхом і нявестай, якія пацвярджаюць свой намер уступіць у шлюб і падпісваюць заяву ў прысутнасці супрацоўнікаў ЗАГС. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, шлюб не можа быць зарэгістраваны раней чым за 17 і пазней чым за 90 каляндарных дзён з моманту падачы заявы.


Ніжэй прыведзены спіс дакументаў, якія неабходна прадаставіць у аддзел ЗАГС:

  • Пашпарт, перакладзены на рускую мову і завераны мясцовым натарыусам.
  • Пасведчанне аб адсутнасці перашкодаў да ўступлення ў шлюб, якое патрабуецца ад усіх іншаземцаў, якія ўступаюць у шлюб у Беларусі. ЗАГС звычайна прымае “Affidavit of Free Status”, завераны амерыканскім консулам у Беларусі альбо натарыусам у ЗША. Гэты дакумент павінны быць перакладзены на рускую мову і завераны ў адпаведнасці з Гаагскай канвенцыяй аб легалізацыі, а таксама мець апастыль. Больш падрабязную інфармацыю пра Гаагскую канвенцыю аб легалізацыі і яе працэдурах можна знайсці на сайце Дзярждэпартамента ЗША (PDF, 4.3MB). Дакументы, выдадзеныя ў ЗША могуць быць завераныя толькі ў ЗША. Штат, у якім выдадзены дакумент, павінен прыкласці апастыль. У выпадку, калі ў Пасведчанні аб адсутнасці перашкодаў да ўступлення ў шлюб жаніх (нявеста) мае статус “разведзены” альбо “удавец”, патрабуецца прадаставіць пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці аб смерці. У абодвух выпадках дакумент павінен быць перакладзены на рускую мову і мець апастыль.

Пасля рэгістрацыі шлюбу ЗАГС выдае адпаведнае пасведчанне. Для далейшага выкарыстання за межамі Беларусі яно павінна мець апастыль Консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі (Мінск, вул. Карла Маркса 37а, 220030, тэлефон +375 (172) 222661; за кожны апастыль бярэцца сума, эквівалентная 7 доларам ЗША) альбо ў адпаведным беларускім консульстве за мяжой. Мы рэкамендуем рабіць гэта ў Мінску, бо ў іншым выпадку кошт можа быць вельмі высокім.

Перад паездкай у Беларусь грамадзянам ЗША рэкамендуецца азнаёміцца з консульскай інфармацыяй, а таксама з аб’явамі і папярэджаннямі, якія могуць мець адносіны да гэтага падарожжа.

Дадатковую інфармацыю аб імігранцкіх візах для жаніха (нявесты) альбо мужа (жонкі) можна знайсці ў інтэрнэце на адрасе http://travel.state.gov/visa/immigrants/types/types_2991.html.

Adobe Reader

  • Загрузіць бясплатна

    Дакументы на гэтай старонцы прадстаўлены ў фармаце PDF. Для іх прагляду неабходна мець праграму Adobe Acrobat Reader. Каб атрымаць бясплатную версію праграмы, націсніце на карцінку.