Skip Global Navigation to Main Content
Skip Breadcrumb Navigation
Skip Left Navigation
Інфармацыйны цэнтр

Інфармацыйны цэнтр (IRC) з’яўляецца англамоўнай даведачна-інфармацыйнай службай Амбасады ЗША. Яна ставіць на мэце падтрымку ўсіх праграмаў, што праводзіць Амбасада ЗША на Беларусі, праз прадастаўленне бягучай праўдзівай інфармацыі аб Злучаных Штатах і важных аспектах беларуска-амерыканскіх адносін.

Інфармацыйныя паслугі

Супрацоўнікі Інфармацыйнага цэнтра праводзяць праграмы па пашырэнні сферы інфармацыйных паслуг і аказваюць кваліфікаваную даведачна-інфармацыйную дапамогу беларускім дзяржаўным установам, грамадскім арганізацыям і сродкам масавай інфармацыі.

У час наведванняў супрацоўнікі Цэнтра дапамагаюць зарыентавацца ў пошуку неабходнай інфармацыі наведвальнікам, якія маюць прафесійны і навуковы інтарэс да Злучаных Штатаў па наступных накірунках:

  • дэмакратыя і правы чалавека;
  • эканоміка;
  • міжнародная бяспека;
  • глабальныя праблемы і сродкі інфармацыі і камунікацый;
  • развіццё амерыканскага грамадства і яго каштоўнасці.

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйны цэнтр Амбасады ЗША валодае традыцыйнай кніжнай калекцыяй па Амерыканістыцы і электроннымі даведачнымі рэсурсамі, уключаючы базы даных на кампакт-дысках і ў рэжыме он-лайн.

NB! Інфармацыя аб Беларусі знаходзіцца на беларускіх сайтах.

Час працы

Запіс на наведванне Інфармацыйнага цэнтра для працы з інфармацыйнымі рэсурсамі праводзіцца штодзённа з 9:00 да 17:00 па тэлефоне (017) 211-06-76.

Цэнтр зачынены па выхадных і святочных днях.

Наша старонка на Facebook

  • Thread

    Старонка Інфармацыйнага цэнтра на Facebook распавядае аб культурных, адукацыйных і інфармацыйных праграмах амбасады ЗША ў Беларусі.

Adobe Reader

  • Загрузіць бясплатна

    Дакументы на гэтай старонцы прадстаўлены ў фармаце PDF. Для іх прагляду неабходна мець праграму Adobe Acrobat Reader. Каб атрымаць бясплатную версію праграмы, націсніце на карцінку.