Skip Global Navigation to Main Content
Skip Breadcrumb Navigation
Інфармацыя для падарожнікаў

Рэгістрацыя

Усім грамадзянам ЗША, якія пражываюць у Беларусі, рэкамендуецца зарэгістравацца ў консульскім аддзеле амбасады. Таксама могуць зарэгістравацца амерыканскія грамадзяне, якія прыязджаюць у Беларусь на кароткі тэрмін.

Для рэгістрацыі неабходна прадаставіць у консульскі аддзел пашпарт грамадзяніна ЗША і запоўніць рэгістрацыйную форму. Гэтая паслуга з’яўляецца бясплатнай.

Зарэгістравацца і запоўніць рэгістрацыйную форму можна ў Інтэрнэце па адрасе: https://travelregistration.state.gov/ibrs/ui/.

Рэгістрацыя дазваляе:

  • Хутка замяніць ваш пашпарт, калі ён згублены альбо скрадзены;
  • Звязацца з вамі, калі вашым родным трэба неадкладна перадаць вам важную інфармацыю;
  • Перадаць інфармацыю аб вас і вашым месцазнаходжанні родным альбо сябрам, якіх вы ўнеслі ў прыватны спіс (Privacy Act Waiver).

Рэгістрацыя ў беларускіх дзяржаўных органах

Грамадзяне ЗША, якiя наведваюць Рэспубліку Беларусь альбо пражываюць у ёй, павiнны зарэгiстравацца ў Дэпартаменце па грамадзянству i мiграцыi МУС Беларусi (былы АВIР) у трохдзённы тэрмiн пасля прыбыцця. З 21 лiпеня 2010 года замежныя грамадзяне, якiя прыбываюць у Беларусь на тэрмiн не болей за пяць працоўных дзён (плюс два выхадных) вызваляюцца ад рэгiстрацыi. Дзяржаўная пошлiна за рэгiстрацыю складае палову адной базавай велiчынi (прыкладна 6 USD) и не залежыць ад тэрмiну знаходжання ў краiне. Адсутнасць рэгiстрацыi можа выклiкаць штрафы и цяжкасцi пры выездзе з краiны. Грамадзяне ЗША, якія пражываюць у гатэлях, аўтаматычна рэгіструюцца пры засяленні. Рэгістрацыя ў гатэлях афармляецца бясплатна.

Консульская інфармацыя

Дзярждэпартамент збірае консульскую інфармацыю па ўсіх краінах свету, прадастаўляючы асноўныя даныя аб умовах для падарожжаў і кантактную інфармацыю амерыканскіх амбасадаў і консульстваў. Гэтую інфармацыю можна знайсці на англійскай мове на сайце:
http://travel.state.gov/travel/cis_pa_tw/cis/cis_4965.html.

Консульскі аддзел таксама прадастаўляе бягучую інфармацыю пра парады падарожнікам, якія выдае Дзярждэпартамент.

Надзвычайныя сямейныя абставіны ў Злучаных Штатах

Калі члены вашай сям’і маюць патрэбу звязацца з вамі ў сувязі з надзвычайнымі абставінамі альбо хвалююцца за вас і не могуць звязацца наўпрост, яны могуць патэлефанаваць у консульскі аддзел па нумары (375 17) 210-12-83.

Калі звязацца з амбасадай наўпрост не атрымліваецца, можна патэлефанаваць у аддел Дзярждэпартамента ЗША па справах грамадзян, што знаходзяцца за мяжой, па тэлефоне 1-888-407-4747. Гэты тэлефон працуе з 8:00 a.m. да 8:00 p.m. (Eastern Time) з панядзелка па пятніцу, за выключэннем федэральных святаў ЗША. Абаненты, якія не могуць карыстацца бясплатнымі нумарамі (напрыклад, тыя, хто тэлефануе з-за мяжы) могуць атрымаць інфармацыю і дапамогу ў той жа час па нумары 1-317-472-2328. Дзярждэпартамент накіруе інфармацыю ў консульскі аддзел, пасля чаго мы паспрабуем знайсці вас, каб перадаць атрыманае паведамленне і ў адпаведнасці з законам аб захаванні канфідэнцыйнасці паведаміць аб гэтым вашай сям’і. Рэгістрацыя ў консульскім аддзеле па прыбыцці ў краіну значна спрыяе нашым магчымасцям па пошуку вас у выпадку надзвычайных абставін.