Беларускі пераклад "Web Style Sheets home page"

Дадзены дакумент з'яўляецца перакладам артыкула "Web Style Sheets home page". Арыгінальная версія якога існуе толькі на сайце W3C http://www.w3.org/Style/
Дадзены пераклад не з'яўляецца афіцыйным дакументам W3C.
Усе Аўтарскія Правы Належаць W3C.
Дадзены дакумент можа ўтрымоўваць памылкі перакладу і памылкі друку.

Аўтар: Аляксей Пятроў ( усе пераклады ) Дзякўй за падтрымку: Чорны Квадрат і Diabetes Resource

 

Вэб Табліцы Стыляў
Галоўная старонка

(Гэтая старонка выкарыстоўвае каскадныя табліцы стыляў CSS)

Што новага?

Што такое табліцы стыляў?

Газетныя выразкі

ККанферэнцыі

CSS

XSL

DSSSL

CSS-DOM i SAC

"Спадзяемся, што ўсё вэб інавацыі будуць браць прыклад з Вэб Кансорцыўма ў яго працы над CSS "

— Jakob Nielsen

Што новага?

Глядзіце падзелы "што новага?" тут CSS і тут XSL

Што такое табліцы стыляў?

Табліцы стыляў апісваюць як дакументы адлюстроўваюцца на экране, пры друку і, магчыма, як яны прамаўляюцца. З моманту стварэння ў 1994 году W3C актыўна прапагандуе выкарыстанне табліц стыляў у інтэрнэце. Група Style Activity прадставіла некалькі рэкамендацый W3C (CSS1, CSS2, XPath, XSLT). CSS асабліва шырока ўжываецца ў браўзэрах.

Выкарыстоўваючы табліцы стыляў у структураваных дакументах у інтэрнэце (г.з. HTML), аўтары і чытачы могуць уплываць на адлюстраванне дакумента без яго змены або дадаваць новыя элементы HTML.

Найпросты шлях пачаць эксперыментаваць з табліцамі стыляў - гэта знайсці браўзэр які падтрымлівае CSS. Дыскусіі па пытаннях табліц стыляў вядуцца ў паштовым рассыланні www-style@w3.org іна comp.­infosystems.­www.­authoring.­stylesheets.

Група Style Activity W3C таксама распрацоўвае XSL, які складаецца з камбінацыі XSLT і "Аб'ектаў Фарматавання" (XSL-FO).

Чаму дзве мовы табліц стыляў?

Разважаеце якую з моў вылучыць? Чытайце "CSS & XSL"

Факт таго, што W3C распрацоўвае XSL у дадатак да CSS прыводзіць да некаторай бязладзіцы. Навошта распрацоўваць другую мову табліц стыляў калі распрацоўшчыкі яшчэ не скончылі першую? Адказы прадстаўлены ў наступнай табліцы:

CSS XSL
Можа выкарыстоўвацца з HTML? так не
Mожа выкарыстоўвацца з XML? так так
Мова ператварэнняў? не так
Сінтаксіс CSS XML

Унікальнасць у тым, што CSS можа выкарыстоўвацца для разметкі HTML і XML дакументаў. XSL, з іншага боку, можа змяняць дакумент. Так, напрыклад, XSL можа выкарыстоўвацца для ператварэння дадзеных XML у дакумент HTML/CSS на вэб серверы. У гэтым выпадку мовы дапаўняюць адна другую і могуць быць скарыстаны разам.

Абедзве мовы могуць быць скарыстаны для фарматавання дакумента XML.

CSS і XSL выкарыстоўваюць падобнае фарматаванне і такім чынам распрацоўнікі маюць доступ да ідэнтычных мадэляў фарматавання ў абедзвюх мовах. W3C працуе над забеспячэннем магчымасці выкарыстоўваць мадэлі фарматавання.

Даступны занатоўкі W3C па тэме "Выкарыстанне XSL і CSS разам"

Газетныя выразкі

Калі вы пачатковец у гэтай тэме, то Вы верагодна захочаце пачытаць аб табліцах стыляў:

Глядзіце CSS і XSL для большай (і больш свежай) інфармацыі.

CSS

Інфармацыя аб кнопках унізе старонкі даступна на старонцы кнопак і на валідатары CSS.

Каскадныя табліцы стыляў (CSS) гэта механізм табліц стыляў, які адмыслова распрацаваны для задавальнення патрэб вэбдызайнераў і карыстальнікаў.

XSL

У W3C ёсць Працоўная Група, якая распрацоўвае пашыраючуюся мову фарматавання (XSL). XSL распрацоўваецца на аснове DSSSL і CSS і галоўнай выявай нацэлены на высока структураваныя дадзеныя XML, якія, на прыклад, неабходна запісаць перад адлюстраваннем. Для большай інфармацыі па XSL глядзіце старонку XSL W3C.

DSSSL

DSSSL гэта ператварэнне структуры дакумента і мова фарматавання, які мае шмат прыхільнікаў у серадзе распрацоўнікаў SGML. DSSSL рэсурсы ў інтэрнэце:

CSS-DOM i SAC

CSS файл можа быць створаны і рэдагавацца "рукамі", гэта значыць любым тэкставым рэдактарам, але вы можаце стварыць праграму на ECMAscript, Java або на любой іншай мове для працы з файламі табліц стыляў. Фактычна вы можаце выкарыстаць іншы софт і бібліятэкі для працы з табліцамі стыляў. Для дапамогі ў імпартаванні такіх праграм і бібліятэк на розныя кампутарныя платформы W3C распрацаваў спецыфікацыю названую CSS-DOM, дзе вызначыў набор функцый, якія ўсе падобныя бібліятэкі павінны мець.

Аб'ектная мадэль дакумента CSS гэта API (Абстрактны інтэрфейс праграмавання) для рэдагавання CSS (і ў вызначанай меры іншых моў стыляў) з праграмы. API гэта спецыфікацыя праграмнай бібліятэкі. Вы можаце гэта параўнаць з кіраўніцтвам: у Вас ёсць апісанне і параметры ўсіх функцый, але няма самога кода.

Даступна некалькі бібліятэк CSS-DOM для розных платформ. Большасць з іх бясплатныя. Шматлікія браўзэры маюць убудаваныя бібліятэкі CSS-DOM, для выкарыстання ECMAScript праграм.

SAC (Прастой API для CSS) гэта дадатак для CSS-DOM. CSS-DOM утрымоўвае функцыі для маніпулявання табліцамі стыляў пасля таго як яны будуць загружаны ў памяць кампутара; функцыі якія змяшчаюцца ў SAP дапамагаюць разбіраць табліцы стыляў, - перадаваць табліцы стыляў з файла ў памяць.

CSS-DOM Рэкамендацыя W3C. SAC праект у развіцці. Некаторыя праграмы (не браўзэры) прадстаўлены на старонцы аб CSS.

Канферэнцыі, распрацоўка, даследаванні

Каманда W3C і яе прадстаўнікі часта праводзяць прэзентацыі.

Дынамічны HTML

Дынамічны HTML гэта тэрмін для азначэння HTML дакумента з дынамічным утрыманнем. CSS адзін з трох кампанентаў дынамічнага ўтрымання HTML дакумента; два іншых гэта сам HTML і JavaScript (які стандартызаваны пад імем EcmaScript). Тры кампанента аб'яднаныя пасродкам DOM - Аб'ектнай Мадэлі Дакумента.

Тэматычныя рэсурсы

CSS Valid
CSS!

Bert Bos, Кіраўнік Style Activity W3C
Вэбмайстру
Апошняя праўка дакумента: $Date: 2006/03/22 16:37:32 $ GMT

Copyright  C 1997-2005 W3C (MIT, ERCIM, Keio)